З моманту нашага апошняга (і адзінага) візіту ў маленькую вёску пад назвай Венце (літ. – Ventė) прайшоў ужо год. Час ляціць хутка. Год таму мы з маім сябрам, а лепш сказаць соўлмэйтам (анг. soul mate -аднадумца, чалавек блізкі па духу), вандравалі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Гэта былі бадай самыя яскравыя моманты ў маім жыцці, успаміны аб якіх нават і зараз міжвольна ўсплываюць у маёй памяці.
Лічу рацыянальным пачаць гэтае апавяданне з таго моманту, як мне і майму сябру давялося першы раз паспрабаваць сябе ў якасці раварыстаў. Зараз я прапаную вам перанесціся разам са мной у восень 2010 года, на Балтыйскае ўзбярэжжа, а каб быць больш дакладным, у стары прускі горад Мемель (зараз літоўская Клайпеда (літ. - Klaipėda), тое месца дзе я правёў 4 гады свайго жыцця.
.jpg)