Показаны сообщения с ярлыком Нантакет. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Нантакет. Показать все сообщения

понедельник, 18 марта 2013 г.

Запіскі з вострава Нантакет, ЗША


Улетку 2011га года мне другі раз пашанцавала апынуцца па той бок Атлантычнага акіяна на вельмі маленькім кавалчку зямлі, даўжыня якога складае ўсяго толькі крыху больш за 20 кіламетраў. Назва гэтага месца паходзіць з усходняй алгонкінскай (анг. - Algonquian) мовы, мовы тых людзей, якіх зараз там ужо амаль і зусім не засталося. Хутчэй за ўсё яны зніклі тады, калі на іх зямлю прыйшлі бледнаскурыя і чамусьці вырашылі, што менавіта гэты кавалак зямлі можна скарыстаць для кітабойнага промыслу. Вось так і пачалася гісторыя выспы Нантакет, моманты з якой можна знайсці ў кнізе Германа Мэлвіля – Мобі Дзік (Moby Dick). Лічу нявартым пераказваць усю гісторыю гэтага месца і паданні, звязаныя з ім, бо ўсё гэта можна будзе знайсці ў спасылках на Вікі ды іншыя сайты, а для тых, каму будзе асабліва цікава – магчыма наведаць мой дзённік. Але ўсё ж некаторыя моманты заслугоўваюць адмысловай увагі. Ну вось, пачнём з таго, як я туды дабраўся.